ФАРМАЛІЗМУ НЕ ПАВІННА БЫЦЬ

Общество

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе мінімізаваць фармалізм у рабоце ўлады і выключыць у далейшым такую практыку работы, як фарміраванне канцэпцый, праграм і іншых дакументаў па прапрацаваных ужо напрамках жыццядзейнасці дзяржавы, дзе і без дадатковых папер зразумела, што і як неабходна рабіць. Усё павінна быць падпарадкавана канкрэтнай рабоце, рэальным справам, а не паператворчасці. Аб гэтым ён заявіў 17 студзеня на нарадзе па рэспубліканскай праграме «Моладзь Беларусі» на 2011-2015 гады. На разгляд Прэзідэнта быў прадстаўлены праект рэспубліканскай праграмы «Моладзь Беларусі» на пяцігодку. Аднак Аляксандр Лукашэнка выказаў сумненне ў неабходнасці прыняцця гэтай маладзёжнай праграмы. На думку Прэзідэнта, у краіне ўжо выбудавана сістэма работы з моладдзю, вызначаны фінансавыя сродкі, а таксама тое, хто будзе ў цэнтры і на месцах рэалізоўваць асноўныя напрамкі дзейнасці з моладдзю.

«Навошта нам патрэбна гэта праграма? Каб напісаць чарговы дакумент і пакласці яго недзе ў стол і ўсім час ад часу паказваць і гаварыць аб тым, што вось глядзіце, як добра мы працуем з моладдзю? Або так жыццёва неабходна гэта праграма?» — задаў заканамернае пытанне Прэзідэнт.»Ніякага фармалізму, пачынаючы са студзеня і ў далейшым, быць не павінна. Трэба пісаць і рабіць тое, што нам патрэбна. Трэба пераходзіць да канкрэтнай работы з моладдзю. А тое, што ў нас недзе не атрымалася з моладдзю, гэта не таму, што няма праграмы або фінансаванне было недастатковае. А таму, што з моладдзю ніхто не працаваў, ім нават элементарнага не расказвалі. У ВНУ, ПТВ не хадзілі, не кажучы ўжо пра школы. Таму трэба працаваць у элементарных пытаннях з моладдзю, дзецьмі, ветэранамі, і ўсё ў нас атрымаецца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.                                    



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *