Абрад тыдня

Общество

 Напярэдадні Вадохрышча вернікі хросным ходам прайшлі ад чэрвеньскай царквы да Натальеўскага возера, дзе настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы протаіерэй Аляксандр Лазоўскі падчас малебна асвяціў ваду. Такое вялікае дзейства адбылося тут упершыню.

Нягледзячы на не дужа ўстойлівы лёд і вялікую вільготнасць паветра, якая выклікала дрыжыкі, ажно пяцёра ахвотных мужчын тройчы акунуліся з галавой у высечаную зараней палонку, куды спусціліся па свежазмайстраванай драўлянай лесвіцы. Усе астатнія жадаючыя акунулі ў асвечаную ваду рукі і памылі ёю твар.

Фота Святланы АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *