ЗРАБІ ДАБРО. ЯНО ТАБЕ ЗАСТАНЕЦЦА!

Общество

Распачалася традыцыйная дабрачынная акцыя БРСМ — «Цуды на Ражаство». Яе дэвіз — «Дапамагаючы іншаму, дапамагаеш сабе». Моладзь збірае сродкі для сваіх равеснікаў, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Усё сабранае — школьныя прылады, цацкі, грошы, — будзе перададзена ў сацыяльны прытулак і дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы.

Першымі на заклік праявіць міласэрнасць адгукнуліся вучні Турэцкай школы. Яны сабралі і перадалі ў райкам прыгожыя школьныя прылады — пеналы, сшыткі, альбомы. Былі тут і кніжкі пра Ісуса, бо дзеці жадалі дапамагчы не толькі матэрыяльна, але і данесці нешта да сэрцаў сваіх аднагодкаў. Іншыя школы таксама стараюцца дапамагчы, хто чым можа. Дарэчы, не забаронены ўдзел у акцыі і дарослым — прадпрыемствам, арганізацыям, асобным грамадзянам. Па даведкі звяртайцеся ў райкам БРСМ. Акцыя будзе доўжыцца па 31 снежня.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *