Выхаванне талентаў

Общество

Прэзідэнт  Рэспублікі  Беларусь  А.Г.Лукашэнка на IV Усебеларускім  сходзе  звярнуў  асаблівую  ўвагу  на  падрыхтоўку  маладых  грамадзян  да  самастойнага  свядомага  і  творчага  жыцця,  як  асновы  паспяховага  развіцця  дзяржавы.  Педагагічны  калектыў  сярэдняй  школы №1 г.п. Смілавічы  набыў  пэўны  вопыт  выхавання  і  навучання  таленавітых  дзяцей,  разглядаючы  гэта  галоўнай  умовай  станаўлення  асобы.

У  школьным  банку  таленавітых  вучняў  у  нас зарэгістравана  каля  60  чалавек.  Яны  справай  падмацоўваюць  гэты  высокі  статус.  Летась  у  II  этапе  рэспубліканскай  прадметнай  алімпіяды  заваявалі  15  дыпломаў.  Выхаванка  настаўніцы  рускай  мовы  Бортнік  М.У.  Мацэвіч  Ганна  стала  прызёрам  III  этапа  рэспубліканскай  алімпіяды.  Зараз  яна  паспяхова  вучыцца  ў  Мінскім  дзяржаўным  музычным  вучылішчы  імя  М.І. Глінкі.  Перад  гэтым  другая  яе  вучаніца  Слабко  Кацярына  таксама  заваявала  трэцяе  месца  ў  III  этапе  —  сёння  студэнтка  БДУ.  Навучэнка  Корзун  Таццяна  ўдзельнічала  ў  III  этапе  алімпіяды  па  фізіцы,  але  ёй  зусім  крыху  не  хапіла  балаў  для  перамогі.

Сёлета  32  нашы  вучні таксама  паспяхова  выступілі  ў  другім  этапе  рэспубліканскай  алімпіяды,  атрымалі  16  дыпломаў.  Ёсць  абгрунтаваныя  надзеі  прыняць  удзел  у  III  этапе,  а  ў  Корзун  Таццяны  — выступіць на  рэспубліканскай  навукова-практычнай  канферэнцыі.  Пажадаем  ёй  поспехаў.  Вучні  выходзяць  пераможцамі  ў  розных  творчых  конкурсах,  спартыўных  спаборніцтвах.

На  зыходзе  год,  які  быў  плённым  для  школы:  у  раённым спаборніцтве  па  навучанню  заняла  першае  месца. Педагогі  і  вучні  канкрэтнымі справамі  адзначылі  акцыю  «Мы за  Беларусь!».  Нашай  заключнай  дзеяй у  ёй  было 11 снежня  мерапрыемства «Хвіліна  славы».  Да  яго  рыхтаваліся  загадзя  навучэнцы  і  іх  бацькі,  настаўнікі,  інфармавалі  ўсіх  смілаўчан. Мэта — адкрыць  новыя  імены, паказаць  перспектыву, выхаванне    патрыятызму, гонару  за  Радзіму. Перш-наперш  ушанавалі тых,  хто  сёлета  ўнес  значны  ўклад  у  дасягненні  школы.  Настаўнікі  за  пленную  падрыхтоўку  вучняў  да  алімпіяд,  конкурсаў,  спаборніцтваў  узнагароджаны  Ганаровымі  граматамі,  а  навучэнцы  дыпломамі.  У  10  намынацыях  конкурса  пажадалі   ўдзельнічаць  каля  50  вучняў. Зачаравала  скрыпка  навучэнца  3-га  класа  Рабшка  Андрэя. 7-класснік  Ставер  Аляксей паказаў сябе  майстрам ігры на  баяне.  Дарэчы ён  выступаў  у  вайсковай  форме,  каб  падкрэсліць  натхненне  патрыятычных  мелодый.  За  душу  бралі  песні  першакласніцы  Патанэйка  Аліны.  Зала  актыўна падпявала  вучаніцы  5-га  класа  Раманюк  Аліне  —  вельміж  эмацыянальна  і  на  высокім  узроўні  яна  спявала.  Тоячы  подых,  прысутныя  назіралі  за  выкананнем  сучасных  танцаў  са  спартыўным  ухілам  вучнем  3-га  класа  Гаравым  Станіславам.  Не  было  яму  роўні ў намінацыі  «Танцуй,  пакуль  малады». Выступалі не толькі малодшыя дзеці.  Група  дзяўчынак  8 «А»  класа  пад  кіраўніцтвам  Святланы Міхайлаўны  Варэнік на  высокім  узроўні  паказала  «Усходнія танцы». Гарэзлівасць,  прыгажосць, тэмперамент  —  вачэй не  адарваць. Чаравала гледачоў сама Святлана  Міхайлаўна,  яе  дачка Ангеліна. Менавіта дзякуючы гэтай маці  конкурс атрымаўся  вельмі  цудным.

Не  бяднее  смілавіцкая  зямля  і  мастакамі.  Дэманстравалі  пад  апладысменты  свае  карціны  з  выкарыстаннем  скуры  навучэнкі  7-га  класа  Гурская  Святлана  і  Марціновіч  Хрысціна.

Нашы дзяўчынкі  параць, пякуць —  нават заморскага кухара за  пояс  заткнуць. Смакавалі гледачы іх  кулінарныя вырабы. Доўжыць  можна і яшчэ. Цяжка  прышлося журы. Але перамаглі  дружба, здароў’е, бадзерасць, радасць, прыгажосць. А самае галоўнае — загарэліся новыя  зоркі.  Пераможцаў узнагародзілі  дыпломамі. Усе  удзельнікі  атрымалі  сувеніры,  у тым ліку мае кнігі і Алеся Карлюкевіча «Сцежкамі Ігуменшчыны».

Хай ніколі  не  знікаюць  таленты на  Ігуменшчыне  і  аб іх  напішуць  новыя  кніжкі.

Іван Ярашэвіч, дырэктар  СШ  №1 г.п. Смілавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *