«УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ: ПРАЗ ГІСТОРЫЮ Ў СУЧАСНАСЦЬ»

Общество

Такую тэму мела лістападаўскае пасяджэнне нашага літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь», прысвечанае 80-м угодкам славутага беларускага пісьменніка.

Пра яго жыццё і творчасць распавяла бібліятэкар Алена Адамовіч. З цікавым паведамленнем выступіў старшыня клуба Уладзімір Дарагуж. Ён засяродзіў увагу на ўспамінах сяброў-пісьменнікаў пра Караткевіча, прыгадаў пра тое, якую ролю адыгрывала каханне ў жыцці мэтра беларускай літаратуры, як складваліся яго адносіны з тагачасным кіраўніцтвам ЦК КПБ…

Падчас пасяджэння гучалі вершы Уладзіміра Караткевіча, якія дэкламавалі Софія Гурына, Алена Адамовіч, Уладзімір Дарагуж, і песні на яго словы з фанатэкі старшыні клуба «Ветразь», дэманстраваліся фотаздымкі творцы.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *