Учора пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта Беларусі

Общество

14 снежня ў 10.00 па ўсёй Беларусі і за яе межамі адкрыліся больш як 6 тыс. участкаў для галасавання. Напярэдадні яны былі забяспечаны бюлетэнямі для галасавання. У выбарчых камісіях адбыліся пасяджэнні, на якіх праверана гатоўнасць да пачатку галасавання, у тым ліку забяспечанасць урнамі, сродкамі сувязі і тэлефонамі. У дні датэрміновага галасавання ўчасткі працуюць да 19.00 з перапынкам з 14.00 да 16.00. Аддаць свой голас у падтрымку аднаго з 10 кандыдатаў змогуць усе, хто па тых ці іншых прычынах не мае магчымасці прыйсці на выбарчыя ўчасткі 19 снежня. Для атрымання бюлетэня выбаршчыкі павінны прадаставіць пашпарт. Яго можа замяніць ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне дзяржслужачага, пенсійнае пасведчанне або студэнцкі білет (калі ў іх ёсць фатаграфія), даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), калі іх прад’яўнік ёсць у спісах выбаршчыкаў на гэтым участку. Той, каго па якой-небудзь прычыне няма ў спісах, будзе ўключаны ў іх дадаткова на падставе дакументаў, што засведчваюць асобу і пацвярджаюць пастаяннае або часовае пражыванне на гэтым участку. Штодзённа ў перыяд датэрміновага галасавання на ўчастках для ўсеагульнага азнаямлення будуць вывешваць копію пратакола з пазначэннем колькасці бюлетэняў, атрыманых камісіяй, нявыкарыстаных і сапсаваных, а таксама колькасці грамадзян, якія іх атрымалі. Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 19.00 18 снежня. На наступны дзень — 19 снежня — адбудуцца выбары Прэзідэнта Беларусі.          

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *