Сустрэча з працоўным калектывам

Аграрный сектор

І інфармаванне, і адказы на пытанне

У чацвер, які вызначаны Днём штомесячнага інфармавання насельніцтва, да працаўнікоў  раённага камбіната бытавога абслугоўвання наведаліся старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы Мінскага аблвыканкама Іван Шматко і старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Іван Муха.

Прыязна сустрэлі ў калектыве гэтых прадстаўнікоў улады. Іван Шматко ў сваім выступленні на добра знаёмых прысутным пераканаўчых фактах засведчыў тэму Дня інфармавання: “Беларусь — сацыяльная дзяржава: асноўныя вынікі развіцця на працягу 2006 -2010 гадоў”. Пры гэтым ён не абмінаў і праблемы, якія мелі месца.

Даходліва акрэсліў выступоўца далейшыя арыенціры і прыярытэты палітыкі нашай дзяржавы, якія вызначаны Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Асабліва падрабязна спыніўся на сельскай гаспадарцы.

Аб здабытках і перспектывах Чэрвеньшчыны расказаў Іван Муха. Удзельнікі сустрэчы звярнуліся да яго з набалелымі пытаннямі. У пераважнай большасці гэта датычыла спрэчных унутрыкалектыўных спраў.

У адкрытай размове разам з тымі, хто задаваў пытанні, кіраўнік раёна даў сваю ацэнку пачутаму, выказаў меркаванне як палепшыць сітуацыю. Канчатковае рашэнне будзе прынята пасля дэталёвага  вывучэння становішча спраў створанай для гэтага камісіяй.

Аляксандр БУШЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *