РЫМСКА-КАТАЛІЦКІ ПРЫХОД — У СМІЛАВІЧАХ

Общество

Ён зарэгістраваны рашэннем Мінскага аблвыканкама 21 кастрычніка гэтага года і мае назву Маці Божай Нястомнай дапамогі і Святога Аляксандра.
Гэта ўжо трэцяя абшчына католікаў на Чэрвеньшчыне. Арганізацыя месца культу і душпастырства даручана ксяндзу Паўлу Кручэку (яго тэлефон Vel. 8-029-182-30-32).
Па словах ксяндза, у Смілавічах Святая Імша будзе праводзіцца ў капліцы на могілках кожную нядзелю і ў вялікія святы ў 12 гадзін 30 хвілін.
Капліца адбудавана стараннямі і фінансаваннем генерала-маёра ў адстаўцы, жыхара Мінска Карла Іванавіча Крэпскага, карані якога ў былой вёсачцы Крэпшчына Валявацкага сельсавета, якую заснавалі яго продкі.
Каталіцкая канфесія ў Смілавічах, па звестках краязнаўцаў, трэцяя па колькасці вернікаў пасля праваслаўнай і мусульманскай.

Э.МАЙСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *