Рэгіянальны сход дэпутатаў

Общество

Папярэднія вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2006-2010 гады і задачы на 2011-2015 — адно з асноўных пытанняў, якое было вынесена на парадак дня рэгіянальнага сходу дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутата 26 склікання, якое ладзілася на гэтым тыдні ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.

У ім бралі ўдзел старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама Іван Шматко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пятровіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Муха, яго намеснікі, члены райвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, арганізацый раёна, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, старасты і старэйшыны. Адкрыла і вяла сход старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік.

Па першаму пытанню выступіў Іван Муха. Ен спыніўся на выніках работы раёна за год і пяцігодку ў цэлым, а таксама акрэсліў задачы, якія вынікаюць перад Чэрвеньшчынай, зыходзячы з Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 годы, прынятых на IV Усебеларускім народным сходзе.

Аб рабоце мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання па вырашэнню пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва праінфармавала Валянціна Тарасік. Яна спынілася таксама на ролі старэйшын у вёсках, вызначыла мерапрыемствы, якія павінны быць праведзены раённым Саветам дэутатаў для паляпшэння ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва (Яе выступленне будзе надрукаваны ў наступным нумары газеты). 

Пра сваю работу з насельніцтвам  расказалі дэпутаты: Лядзенскага Савета дэпутатаў — дырэктар Лядзенскай школы Ірына Змачынская, Смілавіцкага сельскага Савета дэпутатаў — прадавец магазіна «Тэхнасіці» Мая Мукавозчык, старасты  вёсак Клінок і Чарнаградзь Мікалай Рабчонак і Валянціна Зенчык. Яны таксама выказалі свае прапановы і меркаванні наконт паляпшэння якасці жыцця людзей на вёсцы.

Уладзімір Пятровіч расказаў аб сваёй дэпутацкай дзейнаці. Вынікі работы сходу падвялі Іван Муха і Іван Шматко.

Людміла РАБЕЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *