Пытанне дэлегату: » З якімі думкамі вы едзеце на IV Усебеларускі народны сход?»

Общество

Мікалай ШЫФРЫН,

дырэктар Чэрвеньскага агароднінасушыльнага завода:

— Іх шмат, гэтых думак. Бо падзея вельмі значная — будзе вызначацца лёс Беларусі на наступную пяцігодку, наша жыццё. Таму ўдзел у рабоце чацвёртага Усебеларускага народнага сходу да многага абавязвае. У прыватнасці, мяне, як кіраўніка прадпрыемства, — прыняць неабходныя захады для безумоўнага выканання задач, якія будуць вынікаць перад калектывам з праграмы развіцця краіны на працягу 2011-2015 гадоў. А таксама для здзяйснення адобранай нядаўна на сходе дэлегатаў гэтага прадстаўнічага форума ад Мінскай вобласці амбіцыйнай задачы стаць Міншчыне лідарам у краіне.

Што датычыць гэтай пяцігодкі, то мы яе паспяхова выконваем. Ёсць пэўныя задумкі і напрацоўкі на бліжэйшы час.

А як чалавека, які шмат гадоў аддаў сельскай гаспадарцы, мяне цікавіць, якія будуць зацверджаны накірункі яе далейшага развіцця. Прыемна, што засяроджваецца ўвага на забеспячэнні спрыяльных умоў прадпрымальніцтву, развіццю малых і сярэдніх гарадоў. Гэта вельмі важна для Чэрвеня і Смілавічаў, дзе няшмат прадпрыемстваў для папаўнення мясцовага бюджэту.

І яшчэ. Я вельмі ўдзячны калектыву завода і ўпаўнаважаным раённага сходу, якія вылучылі мяне дэлегатам на гэты прадстаўнічы форум.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *