ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ПАПРАСІЎ ПРЫЙСЦІ НА ВЫБАРЫ

Общество

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у заключным выступленні на IV Усебеларускім народным сходзе. «Вельмі вас прашу — не расслабляйцеся, не складана ж кожнаму з нас прыйсці на выбары, 19-га гэта ці 18-га, датэрмінова,- сказаў кіраўнік дзяржавы. — Кажуць, не трэба датэрмінова, а мы вас і не штурхаем да гэтага, галоўнае, каб вы прыйшлі на выбары і сказалі сваё слова». Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта вельмі важна, каб абараніць краіну. «Гэта галоўная мая функцыя, але без вас я абсалютна бяссільны, — дадаў ён, звяртаючыся да ўдзельнікаў сходу. — Не было б вашай падтрымкі, не было б мяне. Я гэта памятаю, я гэта ведаю, таму галоўнае ў маёй палітыцы — гэта вы».

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ён фактычна не вядзе прэзідэнцкую кампанію. «Калі мне людзі пачынаюць гаварыць, куды б я ні прыязджаў, аб прэзідэнцкай кампаніі, аб падтрымцы, я іх адразу прашу спыніць усялякія размовы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У Магілёве я сказаў публічна ўжо тое, што думаю: гэта не мая прэзідэнцкая кампанія, я пяць гадоў вёў сваю прэзідэнцкую кампанію, да канца лістапада. Цяпер гэта ваша кампанія, гэта вы павінны сказаць сваё слова разам з народам, і самае галоўнае — абараніць тое, што вы зрабілі». А абараняць ёсць што, падкрэсліў Прэзідэнт. «Самае страшнае, што мы заспакоены, самазаспакоены — усё добра, усё і далей будзе добра, — прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. — Будзьце пільныя, усё не так проста, палітычная барацьба — гэта самая цяжкая, часам брудная і няўдзячная, непрадказальная работа. Таму глядзіце, каб праз растапыраныя пальцы не выцекла ўсё тое, што мы з вамі зрабілі за апошнія гады».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не так доўга рухалася наперад — усяго 9-10 гадоў. «Усе астатнія гады мы з вамі куляліся, спрабуючы выратаваць краіну, і толькі на мяжы тысячагоддзя мы неяк адчулі цвёрдую глебу пад нагамі і пачалі рухацца наперад, — дадаў Прэзідэнт. — Таму не 20 гадоў сваёй незалежнасці, як тут некаторыя гавораць, мы нешта робім, мы ўсяго 10 гадоў рухаемся патрошку наперад, і наперадзе ў нас вельмі шмат работы».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *