Назапашваюць арганіку і мінеральныя ўгнаенні

Аграрный сектор

Як паведаміла галоўны спецыяліст па раслінаводству раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея ЛАДУЦЬКА, на пачатак гэтага тыдня гаспадаркі раёна вывезлі на палеткі 227,5 тысячы тон арганічных угнаенняў.

А ўсяго па раёну іх нарыхтавана больш за 342 тысячы тон (летась на гэты перыяд было назапашана 207120 тон).

Пакуль дазваляла надвор’е, паспелі  ўнесці пад яравую сяўбу 73,7 тысячы тон. Найбольш нарыхтавалі арганікі ААТ «Райаграсервіс» — 45744 тоны, з іх вывезена 29654 тоны і ўнесена на 95 гектарах 5400 тон, СВК «Лядзенскі» — 40 тысяч тон, амаль 13 тысяч з паловай вывезена, і эксперыментальная база «Натальеўск», дзе нарыхтавана 32194 тоны, 27352 вывезена і большая частка — 24660 тон — ужо ўнесена.

У асноўным, гэта работа выконваецца сіламі саміх сельгасарганізацый, аднак удзельнічаюць у вывазцы арганікі і механізаваныя атрады. Так механізатары аблаграсервіса дапамагалі  сельгаспрадпрыемству «Дамавіцкі», дзе вывезлі 6100 тон арганікі, а мехатрад Чэрвеньскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм працаваў у сельгаскааператывах «Х з’езд Саветаў», «Раванічы» і «Запольскі» і вывез 3221 тону.

 Разам з гэтым зараз вядзецца назапашванне і мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу. План складае 13804 тоны, з іх 5622 азотных, 2426 фосфарных і 5756 — калійных. Фактычна ж назапашана 3174 тоны: азотных 850 тон, 267 тон фосфарных і 2057 тон калійных угнаенняў.

Віктар ПАРФІЯНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *