Навагодняе свята стукае ў хату

Общество

Пярэдадні Навагодніх святаў — пара казак і чароўных ператварэнняў. Вось і работнікі Чэрвеньскага цэха прыроднага і звадкаванага газа — кантралёр Васіль КАЛТОВІЧ і майстар Кацярына СВІДЗЕРСКАЯ сталі на нейкі час сапраўднымі Дзедам Марозам і Снягуркай. А ўсё для таго, каб прынесці  дзецям працаўнікоў сваёй арганізацыі часцінку зімовага цуда. Сямнаццаць сем’яў яны наведалі — у Чэрвені, Астравах, Смілавічах і Заполлі. Усюды іх весела сустракалі дзеці і з ахвотай чыталі вершы, спявалі песні, адгадвалі загадкі. А ўзамен атрымоўвалі навагоднія падарункі.

Віктар ПАРФІЯНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *