НАРОДАЎЛАДДЗЕ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ВАЖНЕЙШЫМ ПРЫНЦЫПАМ ПРЫНЯЦЦЯ ЛЁСАВЫЗНАЧАЛЬНЫХ РАШЭННЯЎ У БЕЛАРУСІ

Общество

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў заключным выступленні на IV Усебеларускім народным сходзе.

Звяртаючыся да дэлегатаў форуму, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Мне вельмі спадабаўся ваш настрой на работу і дружалюбная атмасфера, адчувалася, што дэлегаты разумеюць ускладзены на іх груз адказнасці за рашэнні, якія вызначаюць будучыню краіны. Я спадзяюся, што вы падтрымаеце дзелавую атмасферу зладжанай працы на карысць дзяржавы, што так неабходна для паспяховага вырашэння па-сапраўднаму амбіцыйных задач вываду краіны на больш высокі ўзровень якасці жыцця».

Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырую ўдзячнасць усім дэлегатам за падтрымку, разуменне, актыўны ўдзел у распрацоўцы і прыняцці праграмных дакументаў. «Я ўпэўнены, вы данесяце да сваіх землякоў, працоўных калектываў той творчы дух, атмасферу ўздыму, упэўненасці, якія панавалі ў гэтай зале», — сказаў ён.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў беларускай дыяспары, кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць за непадробленую цікавасць да тых падзей, якімі жыве сёння іх гістарычная Радзіма. «Памятайце, вам, беларусам, якія па волі лёсу апынуліся за межамі нашай краіны, за нас сорамна не будзе», — заявіў ён. «І калі вы хочаце, каб мы размаўлялі на беларускай мове, мы абавязкова гэта зробім», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Самыя цёплыя словы Прэзідэнт Беларусі адрасаваў гасцям з дружалюбных дзяржаў, якія таксама прысутнічалі на форуме. «Вы — сапраўдныя сябры, якія ніколі не кан’юктурылі, ніколі не баяліся нават у складаных сітуацыях сказаць добрае слова за нашу краіну», — падкрэсліў ён.

На завяршэнне мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам высокага форуму, іх блізкім, родным і дзецям шчасця, поспеху і дабрабыту.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *