Музей атрымаў пастаянную прапіску…

Общество

Каля 100 экспанатаў, якія збіралі на працягу 20 гадоў настаўнікі і вучні Турэцкай школы, размясцілі   ў  трох пакоях школы. Кожны з іх прысвечаны пэўнаму этапу гісторыі.Тут сабраны матэрыялы і дакументы аб Вялікай Айчыннай вайне, мінулым вескі  Турэц і гісторыі мясцовай школы. Работа па яго стварэнню працягваецца і цяпер. Актыўны ўдзел  у ей прымаюць  настаўніца Валянціна Уласавец і члены гуртка «Музеязнаўства». Зараз яны прыкладаюць усе намаганні назбіраць пэўную колькасць экспанатаў, каб  музей  атрымаў званне «народны».

… А ВУЧНІ І НАСТАЎНІКІ — ПАКОЙ ДЛЯ АДПАЧЫНКУ

Прыгожае аблічча ен атрымаў пасля праведзенага тут рамонту. З густам падабраныя фіранкі на вокнах, скураныя  дываны, кветкі , пафарбаваныя ў колер  сцены па-сапраўднаму супакойваюць і  даюць магчымасць адпачыць на перапынках і пасля ўрокаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *