Інагурацыя Прэзідэнта Беларусі павінна прайсці да 19 лютага 2011 года

Официально

Аб гэтым паведаміла журналістам у Інфармацыйным цэнтры ЦВК старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Старшыня ЦВК растлумачыла, што, згодна з заканадаўствам, інаўгурацыя павінна адбыцца на працягу двух месяцаў пасля правядзення выбараў Прэзідэнта, гэта значыць, не пазней за 19 лютага 2011 года. Яна таксама дадала, што з моманту закрыцця выбарчых участкаў у 20.00 19 снежня ў Беларусі ўжо няма ніводнай асобы са статусам кандыдата ў прэзідэнты. Канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі будуць падведзены на працягу 10 дзён.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *