Хутка пойдуць хлопцы ў войска…

Общество

Нягледзячы на мароз, гэтымі днямі ў раёным ваенкамаце «горача», бо ў поўным разгары зімовая прызыўная кампанія. І хоць у войска хлопцы паедуць толькі ў сярэдзіне наступнага месяца, у ваенкамат яны цяпер  наведваюцца часта. З імі сустракаюцца прадстаўнікі розных воінскіх часцей,  «купцы», як іх называюць у арміі. Яны распытваюць у прызыўнікоў пра тое, у якіх войсках жадаюць служыць, пра іх здольнасці, цікавяцца  станам здароўя і фізічнай падрыхтоўкай.

Часцей за іншых у Чэрвень наведваюцца прадстаўнікі воінскіх часцей з Барысава і Мінска. Тлумачаць яны гэта тым, што заўсёды вельмі  задаволена службай  юнакоў з Чэрвеньшчыны. Бо яны  дысцыплінаваныя і кемлівыя,  добрасумленныя і старанныя.

Падчас зімовай прызыўной кампаніі на службу ў войска з нашага раёна прызваны каля сарака чалавек. Амаль усе яны патрапяць у мінскія і барысаўскія воінскія фарміраванні. Служыць нашы землякі будуць ва ўнутраных войсках МВД, мотастралковых, танкавых часцях і войсках сувязі.

Як адзначыла начальнік аддзялення прызыву раённага ваенкамата Алеся ЯФІМІК, прыемна, што амаль усе чэрвеньскія прызыўнікі ідуць у армію ахвотна, не шукаюць шляхоў да «адступлення». Пра тое, як прайшоў святочны Дзень прызыўніка, чытайце у наступных нумарах «раёнкі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *