БОЛЬШ ЯК АДНА ТЫСЯЧА МІЖНАРОДНЫХ НАГЛЯДАЛЬНІКАЎ

Общество

Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў 1015 міжнародных наглядальнікаў для работы ў час прэзідэнцкіх выбараў. Аб гэтым  паведамілі ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Паводле даных ЦВК, праводзіць маніторынг за ходам правядзення прэзідэнцкіх выбараў маюць намер 406 прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ, 261 — СНД, 6 — Пастаяннага камітэта СНД. Для ўдзелу ў назіранні акрэдытаваны таксама парламентарыі іншых краін (82 прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, 45 — Міжпарламенцкай асамблеі СНД, 10 — Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і 48 наглядальнікаў ад парламентаў замежных краін). Праводзіць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі збіраюцца 24 прадстаўнікі замежных Цэнтрвыбаркамаў, 50 наглядальнікаў ад дыпламатычных і консульскіх устаноў замежных дзяржаў. Акрамя таго, сачыць за ходам галасавання маюць намер 83 незалежныя наглядальнікі. Як правіла, гэта вядомыя замежныя палітыкі, якія працуюць не з місіямі і даюць асабістую, незалежную ацэнку выбарам.

Беларусь па шчыльнасці аднаго міжнароднага наглядальніка на кожны выбарчы ўчастак трымае першае месца ў СНД і свеце.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *