А.ЛУКАШЭНКА ЗАПАТРАБАВАЎ У НАЙКАРАЦЕЙШЫЯ ТЭРМІНЫ ЎСТАРАНІЦЬ ПРАБЛЕМЫ З ХАРЧАВАННЕМ ДЗЯЦЕЙ У ШКОЛАХ

Общество

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на IV Усебеларускім народным сходзе. У прыватнасці, адной з удзельніц форуму была ўзнята праблема, якая заключаецца ў тым, што часам натуральныя нормы харчавання ў школах не супадаюць з грашовымі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, нядаўна ён быў праінфармаваны сваімі даверанымі асобамі і выявіліся проста засмучальныя факты. Напрыклад, калі ў адной школьнай сталовай дзеці з менш забяспечаных сем’яў харчуюцца па аднаму рацыёну, а за грошы — зусім іншы рацыён. «Калі дзеці з малазабяспечаных сем’яў, за якіх плаціць бюджэт дзяржавы, ядуць салат з капусты, які-небудзь бульбяны суп, а катлеты або сасіскі ім у гарачае не пакладуць. Гэта дзікасць сярэдневяковая. Лепш тады наогул нікога не карміць, чым у школе вось такім чынам расслойваць дзяцей», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што па гэтым пытанні неадкладна было прынята рашэнне. «І, як мне далажыў мэр Мінска, думаю, і ў іншых рэгіёнах гэта зроблена, гэта ўжо ўстаранёна».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час, нягледзячы на складаныя з эканамічнага пункту гледжання часы, прыняў рашэнне аб тым, каб карміць у школах дзяцей. «Тады было сказана дакладна, адназначна і сумленна: не кожнае дзіця ў сям’і можа атрымаць нармальнае харчаванне. І такіх сем’яў было ледзь не палавіна. І тады мной было прынята рашэнне карміць дзяцей, а, можа, недзе і па два разы, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Таму што не ў кожнай сям’і дзіця магло есці і першае, і другое, і трэцяе. І мы з тых часоў дзяцей кормім, але атрымаліся вось гэтыя перакосы». «Яшчэ раз падкрэсліваю, як мне далажыў мэр Мінска, літаральна за тыдзень была выраўнавана сітуацыя. Я вельмі вас прашу і патрабую, каб да Новага года гэту дзікасць устаранілі», — запатрабаваў беларускі лідар, дадаўшы, што дзеці ў школе не павінны ў гэтым плане адрознівацца адзін ад аднаго. Прэзідэнт нагадаў, што аналагічнае рашэнне было прынята не толькі па пытанню харчавання, але і была ліквідавана сітуацыя, калі нібыта лепшыя дзеці вылучаліся ў асобныя класы. Тым самым астатнія дзеці пазбаўляліся нармальнага станоўчага прыкладу. «Мы і тут няроўнасць ліквідавалі», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

«Таму карміць дзяцей мы будзем як належыць. Дзіця трэба накарміць — увесь сказ, і нармальна накарміць», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *