1 кастрычніка — Дзень пажылых людзей

Общество

Стараста вёскі Арэхаўка Іван Міцкевіч (на здымку першы злева), Вольга Паскробка, Эма Лысакоўская, Ганна Міцкевіч і Мікалай Мудры

Ён адзначаецца з 1991 года. Упершыню з’явілася гэтае свята ў Скандынаўскіх краінах. Затым яго пачалі адзначаць ва ўсёй Еўропе і Амерыцы.

У гэты дзень прынята ўзгадваць, што сярод нас шмат пажылых людзей. Да іх адносяць ва ўзросце ад 60 да 74 гадоў. Пачынаючы з 75 гадоў — гэта людзі старэчага ўзросту, з 90 гадоў — доўгажыхары.

У адпаведнасці з класіфікацыяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый краіна лічыцца старой, калі 14 працэнтаў насельніцтва старэйшыя за 60 гадоў. Летась доля насельніцтва Беларусі старэйшага за 60 гадоў склала 18 працэнтаў. У адпаведнасці з прагнозам да 2050 года іх будзе 35 працэнтаў.

Сёлета ў нашым раёне пражывае 7256 пенсіянераў па ўзросту, што складае 21 працэнт ад усяго насельніцтва.

Па звестках даследаванняў да сярэдзіны стагоддзя амаль у пяць разоў павялічыцца колькасць людзей, старэйшых за 85 гадоў. Між іншым, медыкі сцвярджаюць, што чалавек можа жыць да 180 гадоў і больш.

На фото:

Добрай завядзёнкай стала ў Арэхаўцы сустракацца пажылым людзям і бавіць вольны ад клопатаў час на лавачцы. Вось і на гэты раз сабраліся на пасядзелкі стараста вёскі Іван Міцкевіч (на здымку першы злева), Вольга Паскробка, Эма Лысакоўская, Ганна Міцкевіч і Мікалай Мудры. Сярод розных жыццёвых тэм у іх абмеркаванні — і маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *